Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 16:40 ]  Буш: тэрарызм ня мае ідэалягічных і рэлігійных межаў


МАДРЫД. Генэральны сакратар НАТО Джордж Робэртсан заявіў, што ўчорашнія тэракты ў Стамбуле засьведчылі патрэбу змагацца з тэрарызмам і перамагчы яго. Прамаўляючы сёньня ў гішпанскай сталіцы, натаўскі генэрал сказаў, што пасьля нападаў на брытанскія консульства й банк пытаньне бясьпекі павінна быць першым на парадку дня, а такія арганізацыі, як НАТО, мусяць дзеяць супраць тэрарызму і супольна, і паасобку. Тым часам амэрыканскі прэзыдэнт Буш меў сёньня тэлефонную размову з турэцкім лідэрам Рэджэпам Эрдаганам, у часе якой заявіў, што тэрарызм ня мае ідэалягічных і рэлігійных межаў, і паабяцаў Турцыі падтрымку.
XS
SM
MD
LG