Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 16:36 ]  МАГАТЭ адклала прыняцьце рэзалюцыі па Іране


ВЕНА. Падстаўнік МАГАТЭ ад ЗША Кен Брыл сёньня абвінаваціў Тэгеран у сыстэматычным парушэньні абавязаньняў у ядзернай праграме. Кен Брыл настойвае на надзвычай цьвёрдай фармулёўцы ў рэзалюцыі па Іране, а менавіта на канстатацыі “невыкананьня дамовы”. Такая фармулёўка можа дазволіць увесьці санкцыі супраць краіны. Тым часам МАГАТЭ адклала да наступнага тыдня прыняцьце рэзалюцыі ў справе іранскай ядзернай праграмы. Як заявіў кіраўнік міжнароднага агенцтва ў пытаньня атамнай энэргіі Эль Барадэй, тэкст рэзалюцыі будзе ўзгоднены не раней за сераду.
XS
SM
MD
LG