Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 18:57 ]  Сэрыя выбухаў у Стамбуле

СТАМБУЛ. У выніку некалькіх выбухаў, якія здарыліся сёньня каля брытанскага консульства, банку й вялікага гандлёвага цэнтру сама мала 26 чалавек загінулі, а блізка 450 атрымалі раненьні. Сярод ахвяраў тэракту – генэральны консул Вялікабрытаніі Роджэр Шорт. Ад выбухаў моцна пацярпелі кварталы ў цэнтры гораду. Паводле зьвестак уладаў, выбуховыя прыстасаваньні былі закладзеныя ў аўтамабілі, кіраваныя тэрарыстамі-сьмяротнікамі. Турэцкае інфармацыйнае агенцтва “Anatolia” паведамляе, што адказнасьць за тэракты ўзялі на сябе “Аль-Каіда”, а таксама мясцовая экстрэмісцкая групоўка “Ісламскі фронт ваяроў Вялікага Ўсходу”.
XS
SM
MD
LG