ЕРУСАЛІМ. Міністар замежных справаў Ізраілю Сільван Шалом заявіў, што ягоная краіна будзе працягваць будаваць "сьцяну бясьпекі" паміж тэрыторыямі Ізраілю і Палестыны. Ерусалім перакананы, што гэтая сьцяна неабходная, каб гарантаваць бясьпеку жыхароў Ізраілю ад нападаў тэрарыстаў-самагубцаў.