ЛЁНДАН. Сёньня, ў першы дзень свайго візыту ў брытанскай сталіцы прэзыдэнт ЗША Джордж Буш выступіў з прамовай, прысьвечанай праблемам Іраку і Афганістану. Амэрыканскі лідэр заявіў, што вайсковыя апэрацыі ў гэтых краінаў былі неабходнымі, бо толькі сілай можна абараніць дэмакратыю ад хаоса.
На час візыту амэрыканскага прэзыдэнта ў Вялікую Брытанію зробленыя экстраардынарныя захады бясьпекі. Заўтра, паводле брытанскіх праціўнікаў вайны, у Лёндане пройдзе статысячная акцыя пратэсту пратэсту. Сёньня некалькі сотняў лёнданцаў з маскамі Буша на тварах прайшлі ўздоўж ракі Тэмзы з песьняй “Чаго мы хочам: Буш прэч і зараз!”