НЬЮ-ЁРК. Тут у выніку падазроньня ў махінацыяў на валютным рынку арыштаваныя 48 фінансістаў. Паводле інфармацыйных агэнцыяў, фінансісты з Уол-Стрыт падазраюцца ў падмане інвестараў –пераважна дробных прадпрымальнікаў.
Арыштаваныя запэўнівалі кліентаў, што вядуць шматмільённыя апэрацыі за мяжой. Валютны рынак ня мае адзінага цэнтру, апэруючы на працягу 24 гадзінаў праз усясьветную сетку трэйдэраў, зьвязаных з кампутарамі і тэлефонамі. Валютныя брокеры дзейнічаюць як пасярэднікі паміж банкамі, аднак жорсткіх правілаў гандлю не існуе.