Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 20:18 ]  10 мільёнаў даляраў за затрыманьне паплечніка Хусэйна

БАГДАД. У Іраку кіраўніцтва вайсковай кааліцыі прапанавала ўзнагароду ў 10 мільёнаў даляраў за затрыманьне былога віцэ-прэзыдэнта краіны Ізата Ібрагіма аль Дуры. Паводле кааліцыі, аль Дуры каардынуе напад на вайскоўцаў ЗША ў раёне гораду Тыкрыт. Аль Дуры –адзін з бліжэйшых паплечнікаў Садама Хусэйна – другі ў спісу былых кіраўнікоў Ірака, якія знаходзяцца ў вышуку сілаў кааліцыі.
XS
SM
MD
LG