ЛАС-ВЭГАС. Каліфарнійскія праваахоўчыя органы выдалі ордэр на арышт Майкла Джэксана. Зорку поп-зоркі вінавацяць у сэксуальным выкарыстаньні непаўналетніх. Адвакаты Джэксана абгаворваюць цяпер умовы затрыманьня свайго падабароннага. Учора паліцыя правяла ператрус на ранча 45-гадовага сьпевака паблізу гораду Санта- Барбара. Адзін з адвакатаў пацьвердзіў, што акцыя паліцыянтаў зьвязаная з сэксуальнымі дамаганьнянмі ў дачыненьні да 12-гадовага хлопчыка.