ВАШЫНГТОН. Поп-зорка Майкл Джэксан заявіў, што ён ня ведае, чаму паліцыя праводзіла ператрус на ягоным ранча ў Каліфорніі. Афіцыйныя асобы паліцыі адмовіліся камэнтаваць гэты ператрус, яны абмежаваліся заявай, што гэтыя дзеяньні былі зьвязаныя са сьледзтвам у пэўнае крымінальнае справе. У часе ператрусу 45-гадовы Майкл Джэксан знаходзіўся ў Лас-Вегасе. Згодна з неафіцыйнымі дадзенымі, ператрус быў зьвязаны з новым абвінавачаньнем поп-зоркі ў сэксуальным дамагальніцтве ў дачыненьні да 12-гадовага хлопчыка.