ВАШЫНГТОН. Новы амбасадар ЗША ў Афганістане Залмай Халілзад заявіў, што Злучаныя Штаты разьлічваюць на больш шчыльнае супрацоўніцтва з Пакістанам у барацьбе супраць сілаў Талібану. Халілзад, грамадзянін ЗША афганскага паходжаньня, адзначыў, што Пакістан застаецца саюзьнікам Злучаных Штатаў у змаганьні з тэрарызмам. Халілзад таксама паведаміў пра пляны амэрыканскага ўраду прыцягнуць да барацьбы зь сябрамі Аль-Кайды жыхароў Афганістану.