Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 20:02 ]  Колін Паўэл; ЗША і Эўропа з'яўляюцца сапраўднымі партнэрамі

БРУСЭЛЬ.Сёньня ў Брусэлі, дзе праходзіць сустрэча міністраў замежных справаў ЭЗ, Дзяржсакратар ЗША Колін Паўэл падкрэсьліў агульнасьць тых каштоўнасьцяў, якія існуюць у Эўропе і Амэрыцы. Паводле Паўэла, нягледзячы на тое, што ЗША і Эўропа нярэдка спрачаюцца паміж сабой, яны з’яўляюцца сапраўднымі партнэрамі на міжнароднай сцэне. Абмяркоўваючы са сваімі эўрапейскімі калегамі праект рэзалюцыі МАГАТЭ адносна ядзернай праграмы Ірану, дзяржсакратар ЗША заявіў, што гэты дакумэнт з’яўляецца недастаткова жорсткім.
XS
SM
MD
LG