ВАШЫНГТОН. Амэрыканскі прэзыдэнт Джордж Буш адбыў сёньня з Вашынгтону ў Лёндан, дзе ў часе чатырохдзённай сустрэчы сустрэнецца з брытанскім прэміерам Тоні Блэрам і каралевай Элізаветай, абмяркуе ў розных аўдыторыях тэмы Іраку, тэрарызму і Блізкага Ўсходу.
У зьвязку з візытам амэрыканскага лідэра ў Брытанію разгорнутыя надзвычаныя захады бясьпекі з мэтай прадухіліць тэрарыстычныя напады ці хуліганскія акцыі.