МАСАЧУСЕЦ. Вышэйшы суд гэтага амэрыканскага штату пастанавіў, што ўлады ня мусяць перашкаджаць аднаполым шлюбам.
Паводле рашэньня суду, гомасэксуалісты і лесбіянкі мусяць мець тыя ж правы і абавязкі, якія прадугледжаныя законам для ўсіх тых, хто заключае шлюб.
Масачусец стаў першым штатам у ЗША, дзе дазволеныя аднаполыя шлюбы. У другім амэрыканскім штаце Вэрмонт дапушчальныя толькі грамадзянскія аднаполыя шлюбы.