БАГДАД. У Іраку працягваюцца сутычкі войскаў кааліцыі зь сіламі супраціву. Учора два амэрыканскія жаўнеры загінулі пасьля нападу ў горадзе Масул. У перастрэлках былі забітыя 6 іракцаў, яны, як мяркуецца, былі прыхільнікамі былога дыктатара Іраку Садама Хусэйна. 21 грамадзянін Іраку быў затрыманы амэырканскімі вайскоўцамі ў горадзе Тыкрыт. Уначы працягвалася бамбаваньне меркаваных баз тэрарыстаў у цэнтральным Іраку.