ЛЁНДАН. Сёньня пачынаецца дзяржаўны візыт амэрыканскага прэзыдэнта ў Вялікую Брытанію. Адбудуцца сустрэча Джорджа Буша з брытанскай каралевай і перамовы з прэм’ер-міністрам Вялікае Брытаніі Тоні Блэрам. Бясьпеку візыту мусяць гарантаваць тысячы супрацоўнікаў спэцслужбаў. Джордж Буш і ягоная жонка Лаўра будуць жыць у Букінгэмскім палацы, як пэрсанальныя госьці брытанскае каралевы.