Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 08:54 ]  Ізраіль пагадзіўся на перамовы з прадстаўніком ЭЗ


БРУСЭЛЬ. Ізраіль пагадзіўся ізноў распачаць перамовы з прадстаўніком Эўразьвязу на Блізкім Усходзе. Пра гэта абвесьціў міністар замежных справаў Ізраілю Сільван Шалом цягам сваёй сустрэчы зь міністрамі замежных справаў краінаў-сябраў Эўразьвязу. Раней афіцыйныя асобы Ізраілю адмаўляліся весьці перамовы з прадстаўніком Эўразьвязу, бэльгійцам Маркам Отэм пасьля ягонае верасьнёўскае сустрэчы зь лідарам Палестынскае аўтаноміі Ясэрам Арафатам. Камісар у пытаньнях зьнешняе палітыкі Эўразьвязу Хавьер Саляна заявіў, што аб’еднаная Эўропа ня можа дазволіць Ізраілю дыктаваць, зь кім эўрапейскім дыпляматам весьці перамовы.
XS
SM
MD
LG