ЕРУСАЛІМ. Кіраўнік ізраільскае спэцслужбы МАСАД Мэйр Даган паведаміў дэпутатам парляманту краіны, што іранская ядзерная праграма пагражае існаваньню Ізраілю. У чацьвер мае адбыцца паседжаньне Рады дырэктараў МАГАТЭ, на якім будзе абмяркоўвацца новая справаздача ў справе ядзернае праграмы Тэгерану. У дакумэнце адзначаецца, што Іран праводзіў пэўныя дасьледваньні, але няма сьведчаньняў таго, што ажыцьцяўляў праграму стварэньня ядзернае зброі.