Багдад. Амэрыканскі адміністратар у Іраку Пол Брэмер паведаміў, што амэрыканскія і ірацкія адказныя асобы плянуюць завершыць да канца лютага 2004 году праэкт новай пераходнай Канстытуцыі Ірака. У інтэрвію багдацкаму тэлебачаньню ён заявіў, што ЗША дапамогуць ў распрацоўцы такіх артыкулаў Канстытуцыі, якія гарантуюць індывідуяльныя правы – свабоду рэлігіі і роўнасьці ўсіх грамадзянаў.
Паводле Брэмера, прадстаўнікі часовага законадаўчага воргану, якому ЗША перададуць паўномоцтвы, будуць абраныя у часе адмысловых сходаў у розных правінцыях Іраку ў чэрвені 2004 году.