Брусэль Эўразьвяз вітае намер паскорыць перадачу ўлады ў Іраку грамадзянам гэтай краіны і настойвае на істотнай ролі ААН у аднаўленьні Іраку.
Пра гэта гаворыцца ў заяве міністраў замежных справаў краінаў Зьвязу, якія сабраліся сёньня на нараду ў Брусэлі. У заяве вітаецца плян Кіруючай рады Іраку, паводле якога пераходны ўрад краіны мусіць быць ствараны да чэрвеня наступнага году.
Учора прэзыдэнт ЗША Джордж Буш выказаўся ў падтрымку пляну Кіруючай рады Іраку.
(Буш) Гэта быў цяжкі тыдзень, але мы дасягнулі прагрэсу ў стварэньні сувэрэнага і свабоднага Іраку. Кіруючая Рады Іраку выпрацавала плян перадачы ўлады. Мы вітаем гэты плян. З аднаго боку палітыка ў Іраку мусіць рушыць наперад. З другога боку мы павінны быць жрорсткімі і працягваць змагацца з тэрарызмам.
Заявіў прэзыдэнт Злучаных Штатаў Джордж Буш.