Брусэль Сёньня тут пачалася двухдзёная нарада міністраў закмежных справаў краінаў Эўразьвязу. Галоўныя тэмы парадку дня – сытуацыя на Блізкім Усходзе, палітыка Зьвязу ў дачыненьні да Ізраілю, сытуацыя ў Іраку і іранская ядзерная праграма. У нарадзе бярэ ўдзел міністар замежных справаў Ізраілю Сільван Шалом. Падчас пасяджэньня ён заявіў, што калі Эўразьвяз хоча адыгрываць ключавую ролю ў блізкаўсходнім урэгуляваньні, ён мусіць заняць больш збалянсаваную пазыцыю. На думку Шалома, зараз Эўразьвяз займае прапалестынскую пазыцыю.