Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 15:28 ]  У Грузыі адбываюцца акцыі пратэсту


Тбілісі Па ўсёй Грузыі , у тым ліку ў сталіцы, у гарадох Зугдзідзі і Кутаісі, праходзяць акцыі грамадзянскага непадпарадкаваньня, зарганізаваныя апазыцыяй. Па закліку апазыцыі ў шэрагу мейсцаў адбыліся страйкі. Апазыцыя аспрэчвае афіцыйныя вынікі парляманцкіх выбараў 2 лістападу і патрабуе адстаўкі кіраўніка дзяржавы. Прэзыдэнт Эдуард Шэварнадзэ заявіў сёньня ў радыёзвароце, што застанецца на сваёй пасадзе да прэзыдэнцкіх выбараў у 2005 годзе. Ён заклікаў апазыцыю да перамоваў. (Шэварнадзэ)З усімі апазыцыйнымі сіламі – і з тымі, з якімі мы размаўляем, з якімі ў нас нармальныя адносіны, і з тымі, што стаяць на вуліцы, мы мусім весьці дыялёг. Інакш цяжка дамагчыся вырашэньня праблемаў. Разам з тым прэзыдэнт Шэварнадзэ абвінаваціў дабрачынны фонд Джорджа Сораса ў фінансаваньніі апазыцыі і ня выключыў магчымасьць зачыненьня грузынскай філіі фонду.
XS
SM
MD
LG