АНКАРА. Прэм’ер-міністар Турэччыны Рэджэп Таіп Эрдаган заявіў, што спэцслужбы краіны шукаюць адказных за выбух ля істамбульскае сінагогі, ахвярамі якога сталі 23 чалавекі. Пра сваю адказнасьць за арганізацыю выбуху паведаміла тэрарыстычная сетка Аль-Кайда. Адначасова Аль-Кайда ў лісьце да дзьвюх брытанскіх газэтаў – "Аль-Маджалах" ды "Аль-Кудс аль-Арабі" заяўляе, што нясе адказнасьць таксама за самагубчы напад у горадзе Насырыя, ахвярамі якога сталі 19 італьянскіх вайскоўцаў і болей, як дзесяць іракцаў.