БЯЛГРАД. Учора адбыліся прэзыдэнцкія выбары ў Сэрбіі. Вынікі ня будуць прызнаныя, таму што колькасьць удзельнікаў галасаваньня не дасягнула неабходных 50% ад агульнае колькасьці выбаршчыкаў. 45% галасоў атрымаў лідар Радыкальнае партыі Таміслаў Ніколіч. Гэтая партыя доўгі час падтрымлівала былога югаслаўскага прэзыдэнта Слабадана Мілошавіча. На другім месцы з 23% галасоў апынуўся лідар дэмакратычнай кіруючай кааліцыі Драгалюб Мучынавіч.