ЛЁНДАН: Прэзыдэнт ЗША Джордж Буш заявіў, што Злучаныя Штаты не пакінуць Ірак незважаючы на акты гвалту супраць сваіх сілаў ў гэтай краіне. У інтэрв’ю камапніі Бі-Бі-Сі перад сваім візытам ў Велікабрытанію Буш адзначыў, што ЗША і іхныя саюзьнікі не пахіснуцца. Хаця тыя, хто праводзяць атакі хочуць шакаваць увесь сьвет, аднак ні прэм’ер Велікабрытаніі ні ён сам не напалоханыя. Прамаўляючы ў Белым Доме Буш падкрэсьліў, што і тэрарысты і звычайныя грамадзяне Іраку павінны ведаць, што саюзьнікі не пакінуць краіну заўчасна. Сёньня, выступаючы на японскай выспе Акінаве, міністр абароны ЗША Рамсфэльд таксама сказаў, што новы плян паскарэньня перадачы ўлады ў Іраку ў рукі саміх іракцаў не азначае, што амэрыканскія сілы выйдуць з Іраку раней, чым гэта заплянавана.