Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 17:24 ]  Міністр замежных справаў Ізраілю наведаў месца тэрактаў у Істамбуле


ІСТАМБУЛ: Ізраільскія і турэцкія сьледчыя лічаць, што смагубчыя атакі на дзьве сынагогі ў Істамбуле правяла Аль Кайда, або іншая тэрарыстычная групоўка. У выніку тэрактаў 23 чалавекі загінулі, а каля трохсот параненыя. Сёньня ў Істамбул прыбыў міністр замежных справаў Ізраілю Сілван Шалом Ён наведаў абодва месцы атакаў, параненых у шпіталёх, а таксама сустрэўся з прадстаўнікамі мясцовай габрэйскай абшчыны. Шалом выказаў ўпэўненасьць, што турэцкія ўлады знойдуць віноўнікаў тэрактаў: “ Я хачу сказаць, што паводле нашага глыбокага перакананьня, што турэцкія ўлады зробіць ўсё, што неабходнае. Мы супрацоўнічаем ў усімі дэмакратарыямі па ўсім сьвеце, а Турцыя зьяўляецца важнай краінай ў рэгіёне. Я ўпэўненыя, што яны лепш, чым хто небуцдзь ведаюць, як справіцца з тэрарыстамі”. На месца трагедыі прыбылі прэм’ер Турцыі Эрдаган і міністр замежных справаў –Гул. Лідэры Сырыі, Егіпту, палестыцаў і Арабскай Лігіі войстра асудзілі атакі ў Істамбуле, а сакратар Арабскай Лігіі Амр Мусса адзначыў, што атакі прынясуць толькі палітычныя дывідэнды Ізраілю. Сьледзтва ў справе выбухаў праводзяць сумесна Турцыя і Ізраіль.
XS
SM
MD
LG