Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 16:42 ]  Пры нізкай выбарчай актыўнасьці сэрбы трэці раз абіраюць прэзыдэнта

БЕЛГРАД: Трэці раз за апошнія 15 месяцаў, сэрбы абіраюць прэзыдэнта краіны. Адкрытыя восем з паловай тысячаў выбарчых участкаў, у тым ліку 248 у Косаве. Правам голасу валодаюць шэсьць з паловай мільёна чалавек. Два ранейшыя галасаваньні аказаліся несапраўднымі з прычыны нізкай, выбарчай актыўнасьці, ніжэй неабходнай адзнакі 50%. Таксама сёньня ў першыя 7 гадзінаў галасаваньня, на выбарчыя ўчасткі прыйшлі ўсяго 20% выбаршчыкаў. Аглядальнікі мяркуюць, што з прычыны апаыі грамадзтва і байкоту з брку некаторых партыяў і лідэраў, магчыма і сёньняшнія выбары закончацца правалам. Найбольшыя шанцы маюць два кандыдаты: пра-дэмакратычны палітык Драголюб Мічунавіч і нацыяналіст Таміслаўз Нікаліч. Сэрбы ня маюць прэзыдэнта са сьнежня 2002 году, калі законыўся тэрмін Мілана Мілюцінавача.
XS
SM
MD
LG