Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 16:22 ]  У Афганістане застрэленая французка-супрацоўніца ААН


КАБУЛ: Сёньня ў Афганістане была застрэленая фрацузка, а мясцовы кіроўца быў паранены. Прадстаўнік ААН Дэйвід Сінг паведаміў, што французка працавала ў ведамстве Вярхоўнага камісара ААН у справах уцекачоў, і была застрэленая на базары ў правінцыі Газні двума невядомымі матацыклістамі, якія адкрылі агонь па аўтамабілі ААН. Паліцыя абстраляла нападнікаў, аднаго зь іх параніла і абодвух арыштавала. Супрацоўніца ААН памерла па дарозе ў шпіталь. Кіраўнік місіі ААН у Афганістане Філіппо Грандзі заявіў, што ягоная арганізацыя шакаваная і абураная нападам.
XS
SM
MD
LG