ПАРЫЖ. У навакольлі Парыжу адбыўся пажар ў габрэйскай школе. Пацярпелых няма, аднак будынак школы моцна пашкоджаны. Паводле ўладаў, школа, хутчэй за ўсё, была падпаленая антысэмітамі. На месцы здарэньня пабывалі міністры ўнутраных справаў і адукацыі Францыі.