СЭН-НАЗЭР, Францыя. 12 чалавек загінулі сёньня на судне “Каралева Мэры-2”, “Куін Мэры- Ту”. Здарэньне адбылося ў момант, калі на судне заканчваліся апошнія будаўнічыя працы і нечакана на вачох відавочцаў абрынуўся трап. “Каралева Мэры –2” мусіла стаць самым вялікім і самым дарагім ў сьвеце параходам. Акіянскі лайнер мае вышыню 21-павярховага будынку і плошчу прыкладна ў тры футбольныя полі. У стварэньне параходу інвеставаныя 800 даляраў ЗША. Мяркуецца, што ў часе здарэньня судне было прыкладна 30 чалавек – рабочыя-будаўнікі і прадстаўнікі іхных сем’яў.