Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 05:24 ]  Шэварнадзэ: Грузія на мяжы грамадзянскай вайны


ТБІЛІСІ. Грузія знаходзіцца на мяжы грамадзянскай вайны, - заявіў прэзыдэнт краіны Эдуард Шэварнадзэ. У часе тэлевізыйнага звароту да нацыі, ён заклікаў апазыцыю пазьбягаць канфрантацыі ды магчымага праліцьця крыві. У пянтніцу ў Тбілісі каля 20 тысячаў чалавек ўзялі ўдзел у мітынгу, патрабуючы скасаваньня вынікаў парляманцкіх выбараў, што адбыліся другога лістапада, а таксама адстаўкі прэзыдэнта Шэварнадзэ. Лідэр апазыцыйнага “Нацыянальнага руху” Міхаіл Саакашвілі заклікаў супрацоўнікаў дзяржаўных прадпрыемстваў распачаць страйк, а жаўнераў – не выконваць загады прэзыдэнта. Сказаў Міхаіл Саакашвілі. Між тым, злучаныя Штаты, Рада Эўропы ды АБС заклікалі грузінскія ўлады і апазыцыю да дыялёгу. Прадстаўнік Дзярждэпартаманту ЗША заявіў, што Вашынгтон не падтрымлівае ніводзін з бакоў грузінскага канфлікту ды выказваецца за сканчэньне супрацьстаньня мірным шляхам.
XS
SM
MD
LG