Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 05:21 ]  Буш пра задачы ЗША ў Іраку

ВАШЫНГТОН. ЗША робяць усе неабходныя захады, каб як мага хутчэй перадаць уладу ў Іраку самім іракцам, заявіў прэзыдэнт ЗША Джордж Буш. Адначасова, ён падкрэсьліў, што амэрыканскае войска застанецца ў Іраку столькі, колькі будзе патрэбна каб выкананьнць ягоную місыю. (Буш )"Мы зробім усё, што неабодна, каб пераўтварыць Ірак ў вольны і мірны край. Гэта наша мэта. Мы застанемся тут, пакуль праца ня будзе зробленая. Толькі тады мы пойдзем". Амэрыканскі прэзыдэнт адзначыў, што войскі кааліцы ў Іраку мусяць дзейнічаць дастатков гнутка, улічваючы зьмены тактыкі праціўніка. (Буш)"Вельмі істотна, каб нашае вайсковае камандаваньне было дастаткова гнуткім і рэагавала на зьмяненьня тактыкі праціўніка. Перадусім, вораг хоча стварыць атмасфэру жаху. Тут мы будзем мацнейшыя, бо маем больш моцную волю. Па-другое, мы павінны больш актыўна супрацоўнічаць з іракцамі, каб наладзіць збор інфармацыі. Мясцовыя жыхары павінны актыўна браць удзел у вырашэньні праблемаў бясьекі ў сваёй краіне". Кіруючая Рада Іраку падтрымала ідэю стварэньня пераходнага ўраду яшчэ да ўхваленьня канстытуцыі. Гэтую ідэю напряэдадні запрапанаваў Белы Дом. Між тым у пятніцу ў Іраку былі забітыя двое амэрыканскіх жаўнераў і цывільны грамадзянін ЗША. Яшчэ пяцёра вайскоўцаў ЗША – параненыя.
XS
SM
MD
LG