АМСТЭРДАМ. Прэм’ер-міністар Бэльгіі Гай Фэрхофштадт заявіў, што ягоная краіна разам з Францыяй, Нямеччынай і Люксэмбургам, хочуць прысьпешыць стварэньне агульнаэўрапэйскіх вайсковых сілаў, якія былі б незалежныя ад НАТА.
Раней гэтыя чатыры краіны, што выступаюць супраць кіраванага Злучанымі Штатамі ўварваньня ў Ірак, зганілі Вляікую Брытанію і Гішпанію, якія далучыліся да кааліцыі. Фэрхофштадт, аднак, заявіў у інтэрвію агенцтву REUTERS, што ў агульнаэўрапэйскіх сілах мусіць браць удзел і Вялікая Брытанія – галоўны саюзьнік ЗША ў Іраку.
Паводле Вашынгтону, новыя сілы будуць дубляваць НАТА, у чым, як лічыць Белы Дом, няма неабходнасьці.