Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 05:17 ]  Анан просіць МАГАТЭ і Іран "памірыцца"

НЮ-ЁРК. Генеральны сакратар ААН Кофі Анан зьвярнуўся за Ірану і МАГАТЭ з заклікам урэгуляваць разыходжаньні вакол іранскай ядзернай праграмы. У будучым тыдні кіраўнікі МАГАТЭ павінны зацьвердзіць справаздачу Ірану ў гэтай справе. Калі Іран буде афіцыйна прызнаны парушальнікам Дамовы аб непашырэньні ядзернай зброі, дык справа можа быць перададзеная ў Раду бясьпекі ААН, якая разгледзіць увядзеньне санкцыяў супраць Тэгерану. Міністар замежных справаў Ірану заявіў, што іранскія ўлады зрабілі ўсё і нават болей, чым патрабавала МАГАТЭ. Тэгеран, аднак, дагэтуль не падпісаў дадатковага пратаколу ў справе ядзерных інспэкцыяў.
XS
SM
MD
LG