Тбілісі. Сёньня ў грузінскай сталіцы працягвалася супрацьстаяньне паміж апазыцыяй і ўладамі. У акцыях пратэсту ўзялі ўдзел тысячы чалавек. Дэманстранты на чале зь лідэрам Нацыянальнага руху Міхаілам Саакашвілі спрабавалі трапіць у прэзыдэнцкі палац і ў Цэнтральную выбарчую камісію, аднак іхны ўлях быў заблякаваны паліцыянтамі.
Міхаіл Сакашвілі заявіў, што больш не лічыць Шэварднадзэ кіраўніком дзяржавы і заклікаў дзяржаўных чыноўнікаў не выходзіць на працу. Тым часам Эдуард Шэварднадзэ лічыць, што сытуацыя можа прывесьці да грамадзянскай вайны. Сёньня Шэварнадзэ меў тэлефонную размову з расейскім лідэрам Пуціным наконт сытуацыі ў Грузіі.
Што да пазыцыі Вашынгтону, то паводле прадстаўніка амэрыканскага Дзярждэпартамэнту, ЗША прытрымліваецца нэйтральнасьці ў пытаньні канфлікту паміж грузінскім прэзыдэнтам і апазыцыяй