БАГДАД
Сябры ірацкай кіроўнай Рады сёньня падтрымалі ідэю фармаваньня часовага ўраду перад тым, як будзе распацаваны праект Канстытуцыі. Учора прэзыдэнт ЗША Джордж Буш заявіў, што ён папрасіў кіраўніка амэрыканскай адміністрацыі ў Іраку Поля Брэмера паскорыць перадачу палітычнай улады іракцам. Сёньня каля гораду Тыкрыт амэрыканскі верталёт зьнішчыў групу баявікоў, якія, паводле ваенных, зьбіраліся абстраляць ракетамі базу амэрыканскага кантынгенту. Забіты 7 чалавек, адзін паранены і ўзяты ў палон. Двое амэрыканскіх вайскоўцаў загінулі на поўначы ад Багдаду пасьля абстрэлу ваеннай аўтакалёны