ЛЁНДАН. Расея рэзка скрытыкавала рашэньне Вялікай Брытаніі не выдаваць Маскве чачэнскага прадстаўніка Ахмэда Закаева. Паводле расескіх уладаў, гэта значна пашкодзіць двухбаковым дачыненьням паміж Расеяі і Вялікай Брытаніяй, а таксама змаганьню супраць сусьветнага тэрарызмау.
У часе судовага працэсу ў Лёндане, суддзя Цімаці Уоркмэн заявіў, што ёсьць падставы меркаваць, што ў Расеі Закаева будуць судзіць за палітычныя погляды і катаваць.