Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 19:08 ]  Расея адхіляе крытыку з боку Эўразьвязу ў справе Чачні


МАСКВА: Расейскае МЗС асудзіла спікэра Эўрапарляменту Пата Кокса за ягоныя крытычныя заўвагі наконт дзеньняў Расеі ў Чачні. Таксама міністр замежных справаў Даніі Пэр Мэлер выказаў занепакоенасьць акцыямі супраць цывільнага насельніцтва ў Чачні. Мэлер нэгатыўна ацаніў прэм’ера Італіі Бэрлюсконі, які ў часе візыту Пуціна ў Рым, заняў бяскрытычную пазыцыю ў дачыненьні да расейскага прэзыдэнта. МЗС Расеі заявіла, што Данія павінна быць болей пасьлядоўнай ў сваёй барацьбе з тэрарызмам, а спікэр Эўрапарляменту Пат Кокс павінен болей хвалявацца ростам антысэмітызму ў шэрагу эўрапэйскіх краінаў.
XS
SM
MD
LG