ЛЁНДАН: Брытанскі суд адхіліў заяўку Расеі аб экстрадыцыі чачэнскага лідэра Ахмеда Закаева, якога Масква абвінавачвае ў тэрарызьме. Расейская Пракуратура выставіла супраць Закаева 13 абвінавачаньняў, у тым ліку ў забойстве і выкраданьні людзей . Аднак на думку судзьдзі Тымоты Ўоркмэна, нявыключана, што Закаева ў Расеі чакаюць катаваньні, і што Масква хоча судзіць яго за ягоныя палітычныя перакананьні. Судзьдзя працытаваў паказаньне аднаго са сьведкаў, згодна якому, расейскія ўлады катаваньнямі і электрашокамі прымушалі яго сьведчыць супраць Закаева. Расейская Пракуратура абвінаваціла брытанскі суд ў двайных стандартах, і заявіла, што Велікабрытанія дзеліць тэрарыстаў на добрых і на дрэнных.