Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 15:41 ]  Ірак: міністр абароны Італіі наведаў месца учорашняга замаху


НАСІРЫЯ: Міністр абароны Італіі Антоніё Мартыно прыбыў сёньня ў Ірак і наведаў месца ўчорашняй атакі супраць італьянскіх сілаў. Згодна найноўшым зьвесткам, у замаху 19 італьнцаў і 9 іракцаў загінулі, а каля 100 чалавек параненыя. Міністр адзначыў, што неважаючы не небясьпеку, італьянскі кантынгент будзе працягваць сваю місію ў Іраку. “ Нападнікі, гэта людзі зь якімі мы ваюем, і мы не дазволім ім тэрарызаваць нас. Яны хочуць тэрор, але яны яго не атрымаюць”. Мінулай ночы, амэрыканскія вайскоўцы і сотні ірацкіх паліцыянтаў правялі рэйды на магчымыя сховішчы тэрарыстаў у Багдадзе. Намесьнік міністра ўнутраных справаў Ахмед Казхм Ібрагім акрэсьліў гэтыя рэйды, як буйнамаштабную аперацыю супраць злодзеяў і гангстэраў. Камандаваньне сілаў ЗША ў Іраку паведаміла, што ўчора, у выніку бомбавага замаху, загінуў яшчэ адзін амэрыканскі вайсковец.
XS
SM
MD
LG