Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 05:44 ]  У Іраку забітыя двое замахоўцаў


БАГДАД. У выніку абстрэлу з амэрыканскага гэлікоптэру “Апачы” былі забітыя двое іракцаў, якія ўчора ўвечары стралялі па ірацкай сталіцы зь мінамётаў. Яшчэ пяцёра замахоўцаў былі затрыманыя. Амэрыканскія жаўнеры ўзарвалі таксама сховішча, якое, паводле іхных словаў, ужывалася для падрыхтоўкі нападаў на войска кааліцыі. Учора ў горадзе Эль-Насірыя 26 чалавек былі забітыя ў выніку тэрарэстычнага замаху ў базе італьянскай вайсковай паліцыі, калі тэрарыст-самагубца ў’ехаў на тэрыторыю базы на грузавіку, наладаваным выбухоўкай. Сярод загіблых – 18 італьянскіх і 8 ірацкіх паліцыянтаў. Прэм’ер-міністар Італіі Сільвіё Бэрлусконі сказаў, што гэты замах не стрымае італьянцаў ад удзелу ў кааліцыі, якую ўзначальваюць ЗША. Між тым прэзыдэнт Злучаных Штатаў Джордж Буш з гэтай нагоды заявіў. (Буш) “Злучаныя Штаты накіроўваюць шчырыя спачуваньні на адрас сем’яў забітых паліцыянтаў. Мы высока цэнім іхную ахвяру. Я ўдзячны таксама прэм’еру Бэрлусконі, які адмовіўся скарыцца перад абліччам тэрарызму”. Сказаў Джордж Буш.
XS
SM
MD
LG