Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 05:42 ]  ЗША ня вераць, што Іран не ствараў ядзерную зброю


ВАШЫНГТОН. Намесьнік дяржсакратара ЗША ў справе ўзбраеньняў Джон Болтан скрытыкаваў высновы Міжнароднага агенцтва ў атамнай энергіі (МАГАТЭ), якое лічыць, што Іран не спрабаваў стварыць ядзерную зброю. “У гэта немагчыма паверыць”, - сказаў Болтан. Справаздача МАГАТЭ ў справе іранскай ядзернай праграмы пакуль не распаўсюджаная афіцыйна, аднак яе зьмест стаў вядомы яшчэ ў мінулым тыдні. Між тым міністар абароны Ізраілю Шауль Мафаз заявіў, што, паводле даденых ізраільскай выведкі, Іран можа цягам году можа дасягнуць такога этапу ў распрацоўцы ядзернай зброі, што яму ўжо ня будзе патрэбная замежная тэхналягічная дапамога.
XS
SM
MD
LG