Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 05:39 ]  Няма кампрамісу ў Грузіі

ТБІЛІСІ. Перамовы паміж прадстаўнікамі прэзыдэнта Грузіі Эдуарда Шэварнадзэ і апазыцыі, якая працягвае акцыі пратэсту ў цэнтры Тбілісі, праўдападобна, зайшлі ў тупік. Як паведаміў лідэр апазыцыйнага “Нацыянальнага руху” Міхаіл Саакашвілі, у часе ўчорашняга спатканьня с прадстаўніком Шэварнадзэ кампраміс ня быў знойдзены. Іншы апазыцыйны палітык – Зураб Жванія – заяівў, што перамовы з самім прэзыдэнтам, пра магчымасьць якіх гаварылася яшэ ўчора, хутчэй за ўсё, не адбудуцца. Апазыцыя патрабуе скасаваньня вынікаў парляманцкіх выбараў 2 лістапада, якія лічыць сфальсіфікаванымі. Паводле папярэдніх афіцыйных дадзеных, у часе выбараў перамог прапрэзыдэнцкі блёк “За новую Грузію”.
XS
SM
MD
LG