БАГДАД. Прынамсі 26 чалавек загінулі ў выніку сёньняшняга выбуху на базе італіянскай паліцыі ў горадзе Насірыя. Сярод ахвяраў 18 італіянцаў, 16 зь якіх –вайкоўцы. Гэта самыя вялікія страты Італіі з часу другой ўсясьветнай вайны. Італіянскі міністар абароны Антоніа Марціна асудзіў акцыю, якая , паводле ягоных словаў, ажыцьцёўленая прыхільнікамі Садама Хусэйну.
Зараз у Іраку ў рамках міжнародных сілаў знаходзяцца дзьве тысячы трыста італіянскіх вайскоўцаў.
Паведамляецца, што выбух адбыўся хутка пасьля сустрэчы ў Вашынгтоне прэзыдэнта Джорджа Буша з галоўнымі дарадцамі па замежнай палітыцы. Кіраўнік адміністрацыі ў Іраку Пол Брэмер, які браў удзел у гэтай сустрэчы, заявіў, што выступае за большую самастойнасьць іракцаў у сваёй краіне