Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 22:20 ]  У выніку выбуху ў Насірыі загінулі 16 італіянскіх вайскоўцаў.


БАГДАД. Прынамсі 26 чалавек забітыя ў выніку сёньняшняга выбуху на базе італьянскай паліцыі ў горадзе Насірыя. Сярод ахвяраў 18 італьянцаў, 16 зь якіх –вайкоўцы. Гэта самыя вялікія страты Італіі з часу другой ўсясьветнай вайны. Італьянскі міністар абароны Антоніа Марціна асудзіў акцыю, якая , паводле ягоных словаў, ажыцьцёўленая прыхільнікамі Садама Хусэйну. Зараз у Іраку ў рамках міжнародных сілаў знаходзяцца дзьве тысячы трыста італьянскіх вайскоўцаў. Паведамляецца, што выбух адбыўся хутка пасьля сустрэчы ў Вашынгтоне прэзыдэнта Джорджа Буша з галоўнымі дарадцамі па замежнай палітыцы. Кіраўнік адміністрацыі ў Іраку Пол Брэмер, які браў удзел у гэтай сустрэчы, заявіў, што выступае за большую самастойнасьць іракцаў у сваёй краіне
XS
SM
MD
LG