ВЕНА: Аўстрыйскія чыгуначнікі распачалі сёньня бястэрміновы страйк. Яны пратэстуюць супраць урадавага пляну абмежаваньня выдаткаў шляхам падзелу нацыянальнай чыгуначнай кампаніі на 4 меншыя прадпрыемствы. Генеральны сакратар прафсаюзу чыгуначнікаў Норбэрт Бахэр паведаміў, што агулам ня рушылі ў трасу ўсе 7 тысячаў вагонаў. На 24 гадзіны прыпынілі працу таксама 1600 адзінак паштовага транспарту. Паштавікі пратэстуюць супраць нацыяналізацыі нацыянальнай пошты. Мяркуецца, што нэгатыўныя наступствы страйку адчуюць 1, 200 тысячаў чалавек.