МАСКВА: Расейская Пракуратура заявіла, што расейскі алігарх Міхаіл Хадаркоўскі, яшчэ да суду, можа застацца ў турме каля двух гадоў. Арыштаваны 25 кастрычніка найбагацейшы расеец абвінавачваецца ў фінансавых махінацыях, у прыватнасьці ў падаткавых парушэньнях. Намесьнік пракурора Ўладзімір Калесьнікаў адзначыў, што сьледзтва ў справе Хадаркоўскага можа закончыцца праз два месяцы, але можа і працягнуцца да двух гадоў. Учора, маскоўскі суд адхіліў просьбу Хадаркоўскага аб тым, каб яго вызваліць пад ў заклад. Адвакаты алігарха даказваюць, што арышт іхняга кліента палітычна матываваны, паколькі Хадаркоўскі актыўна падтрымліваў партыі, якія на бліжэйшых выбарах выступаюць супраць пра-прэзыдэнцкіх сілаў.