Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 18:23 ]  Швайцарскія экспэрты гатовыя адбудаваць дзьве статуі Будды зьнішчаныя талібамі


ЖЭНЭВА: Швайцарскія навукоўцы паведамілі, што яны хочуць адбудаваць дзьве старажытныя статуі Будды ў афганскай правінцыі Баміян разбураных талібамі ў 2001-м годзе. Прадстаўнік швайцарскага Інстытуту Тэхналёгіі Армін Грын лічыць, што рэканструкцыя грандыёзных статуяў, з тэхнічнага гледзішча – магчымая. Патрэбная толькі палітычнае рашэньне. Паводле Грына, праект будзе ажыцьцяўляцца, калі свой дазвол дасьць ведамства ААН- ЮНЭСКА. Прадстаўнік ЮНЭСКА Крыстьян Мангарт лічыць, што сродкі на рэканструкцыю статуяў, лепш было б скарыстаць на іншыя праекты ў Афганістане. Таксама дырэктар МАГАТЭ Койчыра Матсуура выказаў думку, што лепш пакінуць руіны статуяў, каб нагадваць афганцам пра тыранію талібаў.
XS
SM
MD
LG