Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 16:19 ]  Афіцыйны Дамаск асудзіў магчымасьць увядзеньня Вашынгтонам санкцыяў супраць сырыі

ДАМАСК: Сырыя крытычна ацаніла ўхваленьне Сэнатам ЗША закону, які дазваляе эканамічныя і дыпляматаычныя санкцыі супраць Дамаску. Паводле афіцыйнага агенцтва САНА, закон быў прыняты таму, што Сырыя падтрымлівае палестынцаў у іхным супраціве ізраільскай акупацыі. Учора, Сэнат даў Беламу Дому права ўвесьці супраць Дамаску санкцыі, калі Сырыя не перастане падртымліваць тэрарызм, не адмовіцца ад акупацыі часткі Лівану, і ад спробаў авалодаць зброяй масавага зьнішчэньня. Паводле міністра замежных справаў Лівану-Жана Абэйда, пастанова Сэнату ЗША азначае, што Ізраіль мае вялікі ўплыў на амэрыканскую зьнешнюю палітыку. Егіпет выказаў спадзяваньне, што прэзыдэнт Буш усё-ж не скарыстае сваё права ўвесьці санкцыі супраць Дамаску.
XS
SM
MD
LG