МАСКВА: Расейскае міністэрства абароны паведаміла, што сёньня па палудні над Арменіяй разьбіўся расейскі вайсковы самалёт МІГ-29. Кантрольная вежа страціла зь ім сувязь, калі самалёт выконваў трэніровачны палёт у раёне гораду Артык на паўночным захадзе Арменіі. На верагоднае месца катастрофы прыбыла выратавальная група. Прадстаўнік міністэрства абароны Арменіі паведаміў, што ў пошуках удзельнічаюць таксама наземныя армянскія і расейскія сілы, аднак пра вынікі не паведамляецца . На борце самалёту знаходзілася двух пілотаў. Расея ўтрымлівае сваю 102 вайсковую ў раёне гораду Гюмры базу ў Арменіі з часу развалу савецкага Саюзу.