Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 05:43 ]  ААН: "сьцяна бясьпекі" сур'ёзнай перашкодай для палестынцаў

ЕРУСАЛІМ. У новай справздачы ААН гаворыцца, што гэтак званая “сьцяна бясьпекі”, якую будуе ізраіль уздоўж мяжы з Палестынай можа спрычыніцца да сур’ёзных гуманітарных наступстваў для сотняў тысячаў палестынцаў. Ізраільскія ўлады заяўляюць што сьцяна дапаможа ім стрымаць палестынскіх замахоўцаў. У справаздачы ААН, аднак, адзначаецца, што добрая частка сьцяны праходзіць не ўздоўж гэтак званай “зялёнай паласы”, але значна заглыбляецца ў палестынскія тэрыторыі. У выніку, каля 300 тысячаў палестынцаў могуць апынуцца ў пастцы паміж сьцяной і ізраільскімі паселішчамі. А больш за 400 тысячаў палестынцаў будуць вымушаныя штодня перасякаць сьцяну каб дабрацца да працы, у крамы ці дахаты.
XS
SM
MD
LG